Гепатыты на сёння не ўнесеныя ў спіс захворванняў, на якія распаўсюджваюцца льготы. Стацыянар бясплатна, а далейшае лячэнне за грошы і, трэба адзначыць, немалыя.
Гэта вынікае з Пастановы Савета міністраў, што і пацвердзілі ў адміністрацыі Брэсцкай абласной бальніцы. Загадчык інфекцыйнага аддзялення бальніцы Яўген Данілаў сказаў, што па Брэсцкай вобласці гэтае рашэнне закране 15 чалавек, якія маюць вірусны гепатыт “С” і прымалі лячэнне прэпаратам “Іберон” дома. Цяпер іберон і ягоныя аналагі выведзеныя за спіс бясплатных лекаў.
Гепатыт “С” распаўсюджваецца ў тым ліку і полавым шляхам, сказаў спадар Данілаў. Апошнім часам колькасць захворванняў на гепатыт “С” рэзка ўзрасла, найперш з-за таго, што яго нядаўна сталі дыягнаставаць. Фактычна хворыя на гэтую цяжкую і хуткаплынную форму гепатыту “альбо павінны быць заможнымі камерсантамі, альбо ім можа дапамагчы не памерці якое-небудзь прадпрыемства”. Кошт адной ін’екцыі іберону больш за сто даляраў. Курс лячэння – гэта адна ін’екцыя на тыдзень цягам ад паўгода да года плюс таблеткі на сто тысячаў беларускіх рублёў у месяц.
Іберон і аналагі не выпускаюць у Беларусі, праінфармаваў спадар Данілаў. Іберон дае станоўчы лекавы эфект у 50-60 адсотках выпадкаў. Найбольш эфектыўны (80 адсоткаў) прэпарат гэтай лінейкі – пегасіс – і раней быў толькі платным. Кошт адной ін’екцыі пегасісу складае 300 даляраў.
Нагадаем, што беларусы, хворыя на ВІЧ і СНІД, атрымліваюць дарагія імпартныя лекі дзякуючы грантам міжнародных праграм барацьбы са СНІД. Такім чынам, вірусны гепатыт “С” застаецца нашай унутранай праблемай. А з 23 кастрычніка ён стаў бадай што непапраўнай бядой для тых, каго напаткае. Менавіта ў гэты дзень выйшла Пастанова Савета Міністраў № 1390 аб лімітацыі бясплатных лекаў.
Дякую @Retwittka та @vicktop55 за надану інформацію
ВідповістиВидалитиБудь- ласка!
ВідповістиВидалити